У Празе мядзведзікі пікетавалі амбасаду Беларусі
Некалькі плюшавых мядзведзікаў і плакатаў з’явілася на агароджы беларускага дыппрадстаўніцтва.
На плакатах было напісана: "Свабоду Антону Сурапіну", "Цацкі патрабуюць абароны правоў чалавека ў Беларусі".
Падобныя мядзведзікі з’явіліся каля амбасадаў Беларусі ў іншых еўрапейскіх краінах, інфармуе Радыё Свабода.
Студэнта інстытуту журналістыкі БДУ Антона Сурапіна з 13 ліпеня трымаюць у СІЗА КДБ. Маладога чалавека падазраюць ў спрыянні групе асобаў у незаконным перасячэнні мяжы. Следчыя КДБ высвятляюць, адкуль Антон Сурапін узяў фатаздымкі мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі, перад тым як змясціць іх на сваім сайце. Вядома, што Антон Сурапін спасылаўся на тое, што гэтае фота яму даслаў невядомы праз электронную пошту.
Паводле такога ж падазрэння ад 6 ліпеня трымаюць пад вартай жыхара Мінску Сяргея Башарымава.