У прыватнай краме ў Камянцы канфіскавалі 900 пратэрмінаваных петардаў
Міліцыянты і выратавальнікі выявілі партыю піратэхнічных вырабаў з прамінулым тэрмінам прыдатнасці.
Як паведамляе БелаПАН, састарэлая піратэхніка была выяўленая ў павільёне прыватнага гандлёвага прадпрыемства. Каштавала яна амаль 1 мільён 700 тысяч рублёў.
Дарэчы, ад пачатку снежня на Брэстчыне з незаконнага абарачэння вынята каля 10 тысяч штук піратэхнікі. З прамінулым тэрмінам прыдатнасці такі тавар выяўлены ўпершыню.
Фота — ilook.by