У пяцізоркавым гатэлі "Еўропа" ў Мінску блакуюць інтэрнэт

Як піша nn.by, у гатэлі немагчыма зазірнуць на забароненыя ў Беларусі сайты, у тым ліку "Хартыя'97". Заблакаваныя таксама сацыяльныя сеткі, у тым ліку Фэйсбук, Вконтакте і Аднакласнікі. Работнікі гатэля тлумачаць такія абмежаванні рашэннем адміністрацыі.

Нагадаем, што нумары ў "Еўропе" каштуюць ад 265 да 1105 еўра за суткі. Ці ёсць скаргі ад пастаяльцаў на абмежаванні ў карыстанні інтэрнэтам, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі