У Расіі датэрмінова прагаласавалі 0,23 адсоткі, а ў Беларусі 23
На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавалі больш 1,6 мільёна чалавек, у Расіі ў 6 разоў меней — 259 тысяч.
Па дадзеных расійскай Цэнтральнай выбарчай камісіі, у датэрміновым галасаванні паўдзельнічалі 259 тысяч чалавек, з іх амаль 82 тысячы за мяжой. Такім чынам, датэрмінова прагаласавалі толькі 0,23 адсоткі выбаршчыкаў.
На апошніх прэзідэнтскіх выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавалі больш 1,6 мільёна чалавек — 23,1%.