У Расіі марадзёры абрабавалі фуру пасля гібелі кіроўцы (відэа)
Скандальнае відэа з'явілася ў інтэрнэце 12 сакавіка.
Відэарэгістратар захаваў наступствы смяротнага выпадку і марадзёраў, якія забіраюць гародніну і садавіну з пабітых фур.
Як паведамляюць расійскія СМІ, страшная аварыя адбылася 8 сакавіка ўначы на трасе Чалябінск — Курган. Дарогу не падзялілі фуры Volvo і МАЗ. Пры сутыкненні абодва дальнабойнікі сканалі. Адзін кіроўца быў жыхаром Беларусі, другі — родам з Курганскай вобласці Расіі.