У Расіі за збыт гераіну асудзілі беларуса
21 жніўня ў горадзе Прыморску Ленінградскай вобласці абвясцілі прысуд бандзе з трох чалавек.
Яны прадавалі гераін "у асабліва буйным памеры".
Як паведамляюць расійскія СМІ, адным з асуджаных з’яўляецца жыхар Беларусі Вадзім Малееў. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 11,5 гадоў пазбаўлення волі.
Беларус у бандзе займаўся пошукам пакупнікоў наркотыку. Аднаго з іх ён знайшоў на тэрыторыі Беларусі. Аднак, як пазней высветлілася, пакупнік наркотыка супрацоўнічаў з расійскай паліцыяй.