У Сафійскага сабора ў Полацку сарвала дах (фота)
Моцны вецер пашкодзіў каля 300 квадратных метраў жалезнага даху храма.
У выніку буры без электрычнасці засталіся некалькі соцень населеных пунктаў Беларусі, перадае БелаПАН са спасылкай на МНС. Найбольш пацярпела Віцебшчына, на якую прыйшоўся найбольшы ўдар стыхіі. Таксама абясточаныя некалькі населеных пунктаў у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Цяпер аварыйныя службы вядуць аднаўленчыя работы на электрасетках.
Паводле Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, моцны парывісты вецер прынёс на тэрыторыю краіны “глыбокі цыклон з поўдня Балтыкі”. Мінулай ноччу на паўночна-заходняй палове Беларусі парывы ветры дасягалі 15-22 метраў за секунду, а ў асобных раёнах Віцебскай вобласці — 24-28 метраў за секунду. Максімальнае значэнне — 28 метраў за секунду — зафіксавала 6 кастрычніка метэастанцыя ў Полацку.
Фота: "Салідарнасць"