У Салігорску забаранілі беларускую дыктоўку
Яна мелася прайсці 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі ў адной з залаў Цэнтральнай бібліятэкі ці класе адной з гарадскіх школаў.
Удзельнікі дыктоўкі меліся запісаць верш Максіма Танка "Родная мова". Аднак, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", налоўны ідэолаг Салігорскага раёна М. Маскевіч не ўзгадніў просьбу мясцовай суполкі ТБМ. Сваю пісьмовую адмову чыноўнік аніяк не матываваў.
Дарэчы, гэта ўжо не першая спроба салігорскай філіі Таварыства беларускай мовы наладзіць супрацу з мясцовымі чыноўнікамі. Напрыканцы 2011 года сябры ТБМ звярталіся да ўладаў з просьбаю правесці шэраг мерапрыемстваў у гарадскіх школах. Але яны атрымалі адмову на падставе таго, што Статутам ТБМ нібыта не прадугледжана правядзенне працы ва ўстановах адукацыі.