У самалёт прэзідэнта Францыі трапіла маланка
Самалёт Франсуа Аланда мусіў вярнуцца ў Парыж.
Як перадае ВВС, Аланд накіроўваўся на самалёце ў Берлін — на сустрэчу з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель.
Зрэшты, непрыемнае здарэнне не моцна паўплывала на планы Аланда. Пасля вяртання ў Парыж прэзідэнт перасеў у іншы самалёт і зноў адправіўся ў Берлін.
Фота — like.most-dnepr.info