У сераду адзначаецца Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
У кастрычніку 1945-га ў гэты дзень быў прыняты статут ААН.
Мяркуецца, што адзначэнне Дня ААН дапаможа азнаёміць міжнародную супольнасць з мэтамі і дасягненнямі арганізацыі ды атрымаць падтрымку сваёй дзейнасці. На сённяшні дзень у Арганізацыю Аб'яднаных Нацый уваходзяць 192 краіны, а сярод іх і Беларусь.
Сёння ж адзначаецца і Сусветны дзень інфармацыі аб развіцці, які спрыяе ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва.