Саша Варламаў: на допытах мне закрывалі рот

14.50 Варламаў: "Я шукаў магчымасці 40 чалавек карміць чатыры разы ў суткі. У каштарысе выдаткаў гэтага не было, і БДУ не давала ніводнай капейчыны. Я хацеў, каб у Мінску быў свой дзяржаўны Цэнтр моладзевай моды, а не пры БДУ. Са сваім атэлье. І ужо быў гатовы сюды прыязджаць і тут шыць свае калекцыі Берлін, Мілан..."

Варламаў кажа, што ва ўсіх паездках, увесь час грошаў не хапала: "Стражаў мне сказаў: Варламаў, бяры ногі ў рукі — і ідзі шукай грошы! Мне сказалі, што грошы могуць даць толькі на аўтобус. Гэта былі паездкі ў пазыку. Мне давялося пазычаць грошы на гатэлі, на паказы".

14.20 Пасля абеду ўзнавіўся судовы працэс. Ідзе допыт Варламава. Ён расказвае пра паездку ў Швецыю.

У Варламава пытаюць, чаму сумы, якія збіраліся з бацькоў, былі розныя. Мадэльер не можа адказаць, бо не займаўся зборам грошай. Варламаў увесь час кажа, што не займаўся афармленнем дакументаў наогул.

Варламаў: "БДУ ва ўсім "Млыне моды" не плаціла ніводнай капейчыны, за выключэннем некалькіх асобных выпадкаў".

***

Да 14-й гадзіны абвешчаны перапынак.

12.30. Варламаў распавядае пра паездку ў Вену. Кажа, што БДУ тады даў грошы на аўтобус, на гасцініцу. А сутачныя пайшлі на аплату Цэнтра моды ў Вене і на паказ у Празе.

11.45. Дзяржабвінаваўцы зрабілі Варламаву заўвагу за яго выказванні ў іх адрас. Варламаў сказаў: “Мне 57 год не трэба гуляць са мной у хлопчыка і лавіць на слове”.

11.20. Дзяржабвінаваўца працягвае распытваць пра паездкі. Варламаў адказвае.

10.55. Варламаў: “Мне не давалі гаварыць. Падчас допытаў, калі я пачынаў распавядаць, мне закрывалі рот. Казалі: мы цябе пра гэта не пыталі. Але ў мяне было права запісаць свае дапаўненні падчас наступнага допыта”.

Усяго на папярэднім следстве былі 32 допыты.

10.40. Варламаў: “У 2006 годзе мне трэба было паехаць у Еўропу і знайсці пляцоўку для паказу. У гэтым годзе ў мяне ўзніклі вялікія фінансавыя цяжкасці. Я звярнулася да галоўнага бухгалтара БДУ, бо няма было чым плаціць у Еўропе за свае паказы. Трэба гукавое абсталяванне, светлавое абсталяванне.

Мне сказалі ў Мінадукацыі: Мы вам дадзім сутачныя, а што вы будзеце з імі рабіць, нас не датычыцца”.

Некаторыя ў зале суда ківаюць, слухаючы Варламава.

Варламаў устаў абапіраючыся на мыліцу. Ён расхваляваўся, прыгадваючы паездкі. Гаворыць досыць эмацыйна.

10.15. Пачаўся суд. Варламаў упэўнена распавядае пра пачатак дзейнасці свайго агенцтва. Гаворыць гучна. Дзяржабвінаваўца ўдакладняе дэталі. Выглядае Варламаў жвава. Кажа пра тое, як утварылася агенцтва "Сашы Варламава" ў 1999 годзе.

Дзяржабвінаваўца спытаў пра паездкі агенцтва. Варламаў гаворыць пра першую паездку ў Нямеччыну ў Берлін.

"Тады былі выдзеленыя маленькія сутачныя. Я дамовіўся, каб харчаванне і пражыванне было часткова бясплатнае. Потым паездкі былі кожны год. Я не магу зараз узгадаць гады, бо даўно ў зняволенні", — кажа Варламаў.

***

Працэс праходзіць у Ленінскім раённым судзе сталіцы.

У аўторак пракурор скончыў зачытваць абвінавачанне, пачаўся допыт Сашы Варламава. Ён не прызнае сябе вінаватым. Дарэчы, учора Варламаву, які працягвае падчас паседжання знаходзіцца ў клетцы, стала кепска, быў абвешчаны перапынак.

Варламаву было кепска падчас суда, ён прасіў зрабіць укол

Сёння судовае паседжанне пачнецца а 10-й гадзіне.

Нагадаем, вядомага мадэльера вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ ды інш.

Варламаў прыйшоў на суд з мыліцай (ФОТА З СУДА)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі