У сераду ў Мінску развітаюцца з Сяргеем Вітушкам
Легендарны дзеяч нацыянальнага руху памёр 2 ліпеня ў Вільні пасля цяжкай хваробы. Яму было 47 гадоў.
Развітанне з грамадскім дзеячом і пісьменнікам пройдзе 4 ліпеня ў мінскім грэка-каталіцкім храме (вул. Арджанікідзэ, 6; станцыя метро "Аўтазаводская"). Пачатак паніхіды а 12-й гадзіне.
Як паведамляе сайт svjazep.org, Вітушку пахаваюць у вёсцы Рагава на Міншчыне.
На здымку канца 1980-х: Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяргей Вітушка, Алесь Суша, Алеся Сёмуха.
Фота — svaboda.org