У сеціве з’явіўся электронны абменнік імя Пятра Пракаповіча

Сайт абменніка так і завецца: “Пракаповіч Пётр Пятровіч”. Стваральнікі сайту акрэслілі свае задачы наступным чынам: “перадухіліць паніку на валютным рынку Беларусі і даць магчымасць усім грамадзянам нашай краіны спакойна і без клопатаў абменьваць валюту паводле самага выгоднага курсу ў сваім родным горадзе”.

Аднак стваральнікі сайту папярэджваюць, што не гарантуюць бяспекі аперацыяў: “Будзьце вельмі асцярожны ў часе здзяйснення валютных аперацыяў і памятайце: нават самага нявіннага выгляду жлоб з пысаю клінам можа аказацца афіцэрам Упраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі”.

Неўзабаве стваральнікі рэсурсу абяцаюць папоўніць спісы прапановаў і попыту дэфіцытнымі таварамі народнага спажывання: грэчкаю, квіткамі на праезд і бензінам маркі “Нармаль-80”, паведамляе Белсат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі