У Шатландыі абвясцілі дату рэферэндуму пра незалежнасць
Ён адбудзецца 18 верасня 2014 года.
Два гады таму большасць месцаў у мясцовым парламенце занялі дэпутаты ад Шатландскай нацыянальнай партыі. Урад, які складаецца пераважна з прадстаўнікоў гэтай партыі, настроены на выхад Шатландыі са складу Злучанага Каралеўства, адзначае ВВС.
Паводле апытанняў грамадскай думкі, калі б рэферэндум праводзіўся цяпер, то большасць шатландцаў прагаласавалі б супраць выхаду Шатландыі са складу Злучанага Каралеўства.
Фота — scotsman.com