У Шклове ўсталявалі помнік рускаму грэнадзёру

Скульптура ўяўляе сабой обер-лейтэнанта грэнадзёрскай роты лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка і мае вышыню 2,5 метра. Побач з ёй усталявана мемарыяльная шыльда, паведамляе газета “Магілёўскія ведамасці”.

Вызваленне Шклова ад французаў адбылося 10 кастрычніка 1812 года. Атрад казачага падпалкоўніка Храпавіцкага, які выгнаў французаў, уваходзіў у вядомае злучэнне Дзяніса Давыдава.

Крыху пазней, 28 лістапада, у мястэчку Стараселле быў размешчаны штаб галоўнакамандуючага рускай арміі Міхаіла Кутузава. Там быў зацверджаны план канчатковага разгрому французаў на Беразіне.

Фота — udarnyfront.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі