У школы вернуць лагеры працы і адпачынку
Яны з'явяцца сёлета ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лекаванні насельніцтва Мікалай Мазур.
Трапляць туды будуць падлеткі, старэйшыя за 15 гадоў, адзначае БЕЛТА. Гэтая праца ладзіцца ў адпаведнасці з рашэннем урада. Зараз распрацоўваецца адпаведная нарматыўная база. Ці будзе для бацькоў датацыя на пуцёўку ў такі лагер, пакуль абмяркоўваецца.
У лагерах падлеткі будуць і адпачываць, і працаваць па некалькі гадзін у дзень. На думку чыноўнікаў, у гарадах падчас летніх вакацыяў шмат падлеткаў, якія лайдачаць і гуляюць па вуліцах.
Магчыма, чыноўнікі проста пазайздросцілі дзецям, якія маюць доўгі адпачынак кожнае лета.
Фота — luvr1.blogspot.com