У Швецыі сутыкнуліся 100 машынаў, ёсць ахвяры
У адной з найбуйнейшых аўтааварыяў у гісторыі краіны загінулі тры чалавекі. Дзясяткі кіроўцаў і пасажыраў атрымалі траўмы.
Здарэнне адбылося на поўдні Швецыі, на шашы ў наваколлі Гельсінгборга, перадае РБК са спасылкай на шведскую прэсу.
Аварыя здарылася на мосце. Паліцыя мяркуе, што прычынай сталі дрэнная бачнасць з-за туману і галалёд. Дарэчы, снегапады і туман абвастрылі становішча на дарогах Швецыі. У аўторак толькі ў Стакгольме адбыліся 33 аварыі, што для краіны з'яўляецца значным паказчыкам.