У Слоніме знайшлі цэлае поле дзікіх канопляў

Дзялянку выявіла група наркакантролю і супрацоўнікі КДБ, якія прынялі рашэнне неадкладна знішчыць расліну. Пры дапамозе трактара каноплі зрэзалі, перамалолі адмысловай тэхнікай, вывезлі і закапалі. Усяго было знішчана каля тоны наркасыравіны, піша Блог Гродна.

Зараз праваахоўныя органы будуць разбірацца, ці вырасла пустазелле само, ці яго хтосьці наўмысна пасадзіў. У любым выпадку, мяркуючы па зламаных верхавінах, а таксама пратаптаных дарожках, відавочна, што хтосьці выявіў “поле цудаў” раней за міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі