У Слоніме з’явілася вуліца Ефрасінні Полацкай
27 лістапада райсавет прыняў адпаведнае рашэнне, затым дакументы пра назву вуліцы прайшлі юрыдычную экспертызу.
Бліжэйшым часам рашэнне аб прысваенні новай вуліцы гораду назвы ў гонар Ефрасінні Полацкай будзе надрукаванае ў мясцовай прэсе. Пасля гэтага варта чакаць з’яўлення шыльдаў з новай назвай на дамах.
Як адзначае regiony.by, гэта першы выпадак, калі назву вуліцы ў гэтым горадзе прапанавалі абраць самім слонімцам. На электронную пошту і ў пісьмовым выглядзе прыходзілі сотні прапановаў. Большасць выказвалася менавіта за Ефрасінню Полацкую.