У Слуцку аўтамабіль сам уцёк з аўтастаянкі
Кур’ёзны выпадак адбыўся ў аўторак. Кіроўца паставіў машыну на стаянку ды пайшоў па сваіх справах. Калі ж вярнуўся, то не знайшоў аўто на месцы.
Зрэшты, доўга шукаць машыну не давялося: яна была ў канаве непадалёк ад таго месца, дзе яе прыпаркавалі. Рэч у тым, што кіроўца папросту забыўся паставіць свайго жалезнага каня на “ручнік”, піша газета “Інфа-кур’ер”.