У Слуцку грамадзянскую акцыю задушылі трактарам

Сябры кампаніі запрашалі на акцыю па добраўпарадкаванні гэтай тэрыторыі ўсіх неабыякавых людзей, а таксама 25 дэпутатаў Слуцкага гарсавета. Аднак зладзіць суботнік перашкодзілі міліцыянты, супрацоўнікі КДБ і камунальныя службы. На месца збору ўдзельнікаў акцыі падагналі трактар, які ледзь не наехаў на людзей. Пры гэтым пацярпела адна з журналістак, што асвятляла акцыю — яе ледзь не зацягнула пад колы. Карэспандэнтка трапіла ў лякарню.

Міліцыянты таксама спрабавалі затрымаць двух праваабаронцаў “Нашага Дома” — Крысціну Шацікаву і Валера Шчукіна, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі