У спісе пацярпелых ужо 126 чалавек
Карэспандэнт Еўрарадыё Наста Манцэвіч пабывала ў 6-й лякарні, куды даставілі частку параненых падчас выбуху.
Паводле медыкаў, шмат у якіх пацярпелых з аскепачнымі ранамі траўмы выкліканыя кавалачкамі мармуру. Іншых іншародных прадметаў яны пакуль не знайшлі.
У лякарні і з пацярпелымі, і з іх сваякамі працуюць псіхолагі. Родных свабодна прапускаюць да раненых.
Фота: euroradio.by