У спартовай хадзьбе на Алімпіядзе беларус толькі 14-ты
Іван Троцкі на дыстанцыі 50 км паказаў вынік 3 гадзіны 46 хвілінаў 49 секунд (гэта яго асабісты рэкорд).
Аднак з такім часам ён не трапіў нават у дзясятку наймацнейшых спартсменаў. “Золата” атрымаў расіянін Сяргей Кірдзяпкін, які ўсталяваў новы алімпійскі рэкорд — 3 гадзіны 35 хвілінаў, 59 секунд, інфармуе БЕЛТА.
Увечары на дыстанцыі 20 км выступяць дзве беларускі — Анастасія Яцэвіч і Ганна Драбеня.
Няўдалым быў і выступ весляра Дзяніса Гаражы, які ў фінальным заплыве на каноэ-адзіночках (200 метраў) паказаў 5-ы вынік.