У справе гібелі паэта Юрыя Гуменюка з’явіўся сведка
Гэта жыхар інтэрнату, які на называе свайго імя.
Паводле інфармацыі Польскага радыё, гэты чалавек таксама жыве на дзявятым паверсе. Ён бачыў Юрыя 19 студзеня а 21.00. Сведка кажа, што Юры не хацеў ні з кім размаўляць, быў “у сабе”.
Ён таксама сцвярджае, што падчас мыцця посуду пабачыў праз акно, як падае чалавек.
З паведамлення сведкі вынікае, што журналіст мог скончыць жыццё самагубствам. Сведка таксама бачыў, што пры журналісце знойдзена пасведчанне Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.