У Стакгольме ўзнагародзілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі-2012

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў панядзелак у Канцэртнай зале Стакгольма.

Узнагароду па літаратуры за 2012 год атрымаў пісьменнік з Кітая Мо Янь, па медыцыне ці фізіалогіі — брытанскі біёлаг Джон Гёрдан і прафесар з Японіі Сіння Яманака (за даследаванні ў галіне ствалавых клетак і кланаванні жывёлаў), па фізіцы — француз Серж Арош і амерыканец Дэвід Уайнлэнд (за даследаванні ў галіне квантавых сістэм), па хіміі — амерыканцы Роберт Леўкавіц і Браян Кабілка (іх адкрыцці маюць вялізнае значэнне для развіцця лекавых прэпаратаў), па эканоміцы — даследчыкі з ЗША Элвін Рот і Лойд Шэплі (за распрацоўку тэорыі размеркавання і яе практычнае ўкараненне ў рынкавым планаванні).

РІА "Новости" нагадвае, што Нобелеўскія прэміі традыцыйна ўручаюцца 10 снежня, у дзень смерці яе заснавальніка — шведскага прамыслоўцы і вынаходніка Альфрэда Нобеля (1833 — 1896). Сума ўзнагароды ў кожнай намінацыі сёлета склала 1,2 млн долараў.

"Нобелеўскі дзень" пачаўся 10 снежня ў Осла, дзе Еўрасаюзу ўручылі прэмію міру. Яе атрымалі старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі