У сталічных цэнтральных парках адчынілі атракцыёны
Арэлі ды каруселі зноў працуюць пасля зімы ў парку Горкага і ў парку Чэлюскінцаў.
Апроч старых і звыклых, з’явіліся новыя атракцыёны. Напрыклад, атракцыён “Каліпса” ў парку Горкага, які кружляе з уздымам пасадачных кабін. У парку Чэлюскінцаў таксама ёсць навіна — атракцыён “Калабок”. Там кабіны кружляюць вакол сваёй восі, прычым пасажыры могуць самі кіраваць кабінай уперад-назад.
А вось у парку імя 50-годдзя Кастрычніка атракцыёны адчыняць толькі ў наступныя выходныя, 23 красавіка, паведамляе БелаПАН.