У Мінску пераблыталі генералаў міліцыі (фота)
Цікавы выпадак адбыўся ў панядзелак на прэс-канферэнцыі кіраўніка "Банка развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса.
Адзін з журналістаў спытаў банкіра: што ў вашай сістэме робіць былы міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які сядзіць сярод кіраўніцтва банку?
Як паведамляе Радыё Свабода, Сяргей Румас быў здзіўлены гэтым пытаннем. Аказалася, што з Куляшовым паблыталі знешне падобнага на яго генерала міліцыі Аляксандра Найдзенку, які ачоліў службу бяспекі банку.
"Не, я не Куляшоў", — сказаў генерал.
На здымку: Аляксандр Найдзенка і Анатоль Куляшоў. Фота — Народныя навіны Віцебску, bymedia.net