У студзені ў Мінску зарэгістравалі 20 новых выпадкаў ВІЧ
Інфекцыю выявілі ў 10 мужчын і 10 жанчын.
Найчасцей заражэнне адбываецца ў гетэрасэксуальных палавых кантактах (55%), у выніку ін’екцыйнага спажывання наркотыкаў ВІЧ перадаецца ў 8% выпадкаў. Па стане на 1 лютага агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ у сталіцы склала 1852 чалавек. З іх 657 — гэта жанчыны і 1215 — мужчыны, перадае БЕЛТА.
Большасць інфікаваных — маладыя людзі ва ўзросце 20-34 гады.