У суботу пачнуць прадаваць білеты на матч БАТЭ — "Фенербахчэ"
26 і 27 студзеня іх змогуць набываць толькі ўладальнікі абанементаў на хатнія гульні барысаўчан у сезоне 2013 года.
Матч 1/16 фінала футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — "Фенербахчэ" пройдзе 14 лютага на стадыёне ў Гродне. Адзначым, што на ім змяшчаецца каля 8500 чалавек.
У суботу і нядзелю ў Барысаве білеты можна будзе купіць у прыёмнай дырэктара мясцовага стадыёна ад 11-й да 18-й гадзіны. У Мінску — у касах стадыёна "Дынама" ад 11-й да 20-й гадзіны. Пакупнік мусіць абавязкова мець пры сабе абанемент, паведамляе сайт ФК БАТЭ.
У панядзелак, 28 студзеня, квіткі на гэты матч з'явяцца ў вольным продажу ў Барысаве, Мінску і Гродне.
БАТЭ высвятляе, ці пусцяць беларускіх заўзятараў на матч з "Фенербахчэ"
“Фенербахчэ” згуляе супраць БАТЭ пры пустых трыбунах
Фота — vgr.by