У Судане ў авіякатастрофе загінуў 31 чалавек
На борце самалёта адбыўся выбух.
Загінуў міністр па справах вакуфаў і рэлігіі рэспублікі Халід Адбала. Паведамленне тэлеканала Al-Arabiya пацвердзіў прадстаўнік Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Судана Абдэльазіс Абдэльрахім. Месца катастрофы не ўдакладняецца. Усе пасажыры на борце загінулі.
Паводле звестак тэлеканала Al-Jazeera, у самалёце маглі знаходзіцца і іншыя прадстаўнікі ўраду Судана, у тым ліку яшчэ адзін міністр. Афіцыйная дэлегацыя накіроўвалася ў штат Паўднёвы Кардафан з нагоды святкавання мусульманскага свята Ураза-байрам.
Напярэдадні на Філіпінах разбіўся лёгкаматорны самалёт з міністрам унутраных справаў на борце. Аднаму чалавеку ўдалося выжыць.