У судзе абвясцілі пра віну Канавалава і Кавалёва
Канавалава называюць вінаватым у выбухах, Кавалёва — у саўдзеле і неданясенні.
Па віцебскіх эпізодах суд абвясціў, што Дзмітры Канавалаў ладзіў выбухі, а Уладзіслаў Кавалёў ведаў пра іх і не паведаміў кампетэнтным органам.
У падзеях 4 ліпеня 2008 года Канавалаў таксама прызнаны вінаватым у арганізацыі выбуху, а Кавалёў — зноў вінаваты ў неданясенні.
Гаворачы пра выбух у мінскім метро, суд устанавіў, што Канавалаў учыніў выбух, а Кавалёў як саўдзельнік дапамагаў яму прывесці выбуховую прыладу ў баявы стан.