У свеце адзначаюць Дзень бяспечнага інтэрнэту
Ён быў заснаваны ў 2004 годзе Еўракамісіяй і традыцыйна прыпадае на першы аўторак лютага.
Сваёй мэтай Дзень бяспечнага інтэрнэту ставіць аб'яднанне высілкаў зацікаўленых дзяржаўных, грамадскіх і прыватных арганізацый для павышэння ўзроўню ведаў пра бяспечнае выкарыстанне інтэрнэт-тэхналогій. Сёння ў многіх краінах свету пройдуць канферэнцыі, круглыя сталы, форумы, прысвечаныя гэтай праблематыцы.