У Татарстане з ільдзіны знялі 202 рыбакоў
Ільдзіна з людзьмі адарвалася на рацэ Кама ў Лаішаўскім раёне, гэта адбылося сёння прыкладна а 13.50 паводле мясцовага часу.
У выратавальнай аперацыі былі задзейнічаныя два судна на паветранай падушцы, прыватныя лодкі, буксір-штурхальнік і верталёт. Пры дапамозе мясцовых жыхароў ратавальнікі партыямі па 20-30 чалавек перавезлі ўсіх рыбакоў на бераг. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, перадае РИА Новости.
Шырыня Камы на месцы здарэння складае 7 кіламетраў, але рыбакоў аднесла ад берага толькі на 300 метраў. Таўшчыня лёду складала ўсяго 5-10 сантыметраў, таму прыгода магла скончыцца сумна.