У Трасцянцы ўшанавалі памяць ксяндза Гадлеўскага

Ва ўшанаванні ўзялі ўдзел сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, беларускага філіялу міжнароднага таварыства "Мемарыял", руху салідарнасці "Разам", сваякі палітвязняў і вернікі-каталікі ды ўдзельнікі штодзённай малітвы за Беларусь.

Перад пачаткам мерапрыемства ў Чырвоным касцёле адбылася памінальная малітва за ксяндза Вінцэнта, затым удзельнікі ўшанавання выправіліся на само месца расстрэла ў Благоўшчыне, дзе зараз стаіць крыж памяці забітаму святару. Ля крыжа людзі запалілі свечкі памяці, згадалі пра ахвярны жыццёвы чын ксяндза Гадлеўскага, праспявялі духоўныя гімны і памаліліся за душу айца Вінцэнта ды ўсіх загінулых ад фашыстоўскага і камуністычнага рэжымаў, а таксама за вызваленне цяперашніх беларускіх палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі