У цэнтры Мінска зноў пройдуць вулічныя імпрэзы
На вуліцы Карла Маркса, якую на выходныя робяць пешаходнай, 25 жніўня ўвечары пройдзе незвычайны канцэрт.
Гэта будзе выступ хору “Лёс”, у якім спяваюць былыя малалетнія вязні фашызму. Калектыў выканае песні ваеннай тэматыкі. Пачатак імпрэзы — 17.00.
А 19.30 таксама на Карла Маркса адбудуцца паэтычныя чытанні “Пальчаткі”. У той самы час, але ў іншых канцы вуліцы пройдзе канцэрт нетрадыцыйнай швейцарскай музыкі. Яе выканаюць студэнты Універсітэта Мастацтва ў Берне, выкарыстоўваючы сучасныя электронныя музычныя інструменты.
У нядзелю 26 жніўня тут выступяць гурт "Нагуаль", паэт Рыгор Шамаль (Воблачны Вож) і тэтар "Мусташ".