У цэнтры Мінску гарэў склад завода кастрычніцкай рэвалюцыі (фота)
Здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў панядзелак, 11 чэрвеня.
Як паведамляе партал tut.by, некалькі разлікаў МНС тушылі дах будынка на вуліцы Кастрычніцкая (1923 года пабудовы). Гарэлі драўляныя канструкцыі аднаго з памяшканняў прадпрыемства на плошчы 150 метраў. Узгаранне хутка ліквідавалі, пацярпелых няма.