У цэнтры Мінску схапілі бардаў Змітра Бартосіка і Ігара Сімбірова
Бартосік цяпер — у РУУС Першамайскага раёну, Сімбіроў — у судзе Мінскага раёну.
Як паведамляе Радыё Свабода, яны ішлі ў студыю гуказапісу, калі на праспекце Незалежнасці на іх напалі невядомыя.
Нагадаем, бардаў затрымлівалі 6 траўня ў Мінскім раёне. Бартосіка адпусцілі, а суд над Сімбіровым адклалі на 18 траўня.