У цягніках даражэе пасцельная бялізна
Кошт камплекту бялізны ў цягніках фармавання Беларускай чыгункі змяняецца з 15 жніўня.
У плацкартным і купэйным вагоне (акрамя фірмовых цягнікоў) яна складзе 7 тысяч рублёў, у фірмовых цягніках — 8 тысяч, а ў вагонах “СВ” усіх цягнікоў — 12, 5 тысяч.
Кошт пасцельнай бялізны ўключаецца ў кошт квіткоў на праезд у міжнародных пасажырскіх цягніках, прычэпных і бесперасадачных вагонах фармавання Беларускай чыгункі. У цягніках унутрырэспубліканскіх зносінаў пасцельная бялізна прадаецца пасажырам па іх жаданні.