У Тульскай вобласці “малалеткі” зладзілі бунт у калоніі
Ён адбыўся ў ноч з 10 на 11 верасня ў "Алексінскай выхаваўчай калоніі".
Пасля адбою непаўнагадовыя асуджаныя выламалі краты акна, пакінулі свае камеры і наладзілі бунт. Асуджаныя ўчынілі пагромы і падпалы жылых і адміністрацыйных памяшканняў калоніі. Супрацоўнікам удалося змясціць зняволеных у клуб ўстановы. Да раніцы 11 верасня сітуацыя стабілізавалася. Зараз адміністрацыя вырашае, якім чынам пакараць бунтаўнікоў, паведамляе РБК.