У Турцыі разбіўся аўтобус з беларускімі турыстамі
Ён накіроваўся з аэрапорта Антальі ў гатэлі Аланьі.
У аварыю трапіў аўтобус кампаніі Tez Tour. Усе параненыя дастаўлены ў бальніцу. ДТЗ здарылася ў 9.30 у раёне Сідэ, паведамляе tut.by. Прычыны аварыі высвятляюцца. Паводле папярэдніх дадзеных, вінаваты кіроўца грузавога аўтамабіля, які ехаў насустрач мікрааўтобусу і выцесніў яго на абочынуя. Аўтобус з турыстамі ехаў з дапушчальнай на дадзеным участку хуткасцю 80 км/г. Сярод пацярпелых былі беларусы. 4 нашыя суайчыннікі шпіталізаваныя, іх стан ацэньваецца як здавальняючы.