У Варшаве адгрымеў канцэрт "Solidarni z Białorusią" (ФОТА, ВІДЭА)

Канцэрт адбыўся з удзелам знакамітых беларускіх і польскіх музыкаў, такіх як Maleo Reggae Rockers, Akurat, Януш Сташэўскі, Крама, Рэха, Вінсэнт ды іншыя.

Акрамя канцэрта, у гэты самы дзень, 27 сакавіка ініцыятыва "Wolna Białoruś" правяла "апазіцыйную" гарадскую гульню і пераможцаў узнагародзілі ўжо ўвечары падчас канцэрта.

Нагадаем, акрамя Варшавы кампанія "Салідарныя з Беларуссю" у гэтым годзе разгарнулася незвычайна шырока: ад некалькіх канцэртаў у Польшчы да ланцуга мерапрыемстваў па ўсім свеце, у тым ліку ў Вільні, Нью-Ёрку і Лондане.

Падчас канцэрта на сцэне з'явіўся "Лукашэнка" з двума "супрацоўнікамі КДБ" і зладзілі невялічкі перформанс, падчас якога "прэзідэнт" афарбаваў Палац культуры і навукі ў "камуністычны" колер, глядзіце самі:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі