У Варшаве адкрылі праграму Каліноўскага (фота)

17 жніўня ў Варшаўскім універсітэце адбылося адкрыццё навучальнага курса для стыпендыятаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Да канца верасня ў Варшаве яны будуць вывучаць польскую мову, а пасля — вучыцца ў вышэйшых навучальных установах па ўсёй Польшчы.

Нагадаем, што навучальную праграму імя Кастуся Каліноўскага стварылі пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 года. Яна накіравана на дапамогу студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў па палітычных прычынах. Удзел у ёй таксама прымаюць дзеці рэпрэсаваных у Беларусі дэмакратычных актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі