У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы (фота)

Арганізатарам мерапрыемства выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць". Больш за 30 чалавек спачатку сабраліся каля помніка Шарлю дэ Голю, а пасля рушылі шэсцем да памятнай дошкі ў гонар беларускага вайсковага дзеяча Станіслава Булак-Балаховіча.

Пасля прамовы каля памятнай дошкі старшыні БНП Анатоля Міхнаўца, удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у авіякатастрофе ў Яраслаўлі хакеістаў.

У пачатку і на заканчэнне акцыі перад прысутнымі выступіў са сваімі песнямі Ігар Коктыш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі