У Варшаве адзначылі дзень нараджэння Булак-Балаховіча (фота)
10 лютага ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць” традыцыйна ушанавала памяць генерала Беларускай Народнай Рэспублікі.
Каля яго сімвалічнай магілы на Вайсковых павонзкіх могілках у польскай сталіцы былі запаленыя знічы і прачытаная малітва.
Нагадаем, што Станіслаў Булак-Балаховіч у Першую сусветную вайну камандаваў дыверсійным аддзелам царскага войска. Пасля служыў у Чырвонай Арміі, сышоў з яе і ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі. Пазней перайшоў пад камандаванне Ураду БНР.
У лістападзе 1920 года Булак-Балаховіч абвясціў у Мазыры "незалежную беларускую дзяржаву", але неўзабаве яго армія была разбітая Чырвонай Арміяй і адышла ў Польшчу.