У Варшаве беларусы маліліся і пратэставалі (фота)
16 лістапада ў польскай сталіцы, з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці былj адслужана набажэнства за беларускі народ.
Беларусы, якія сабраліся ў кляштары айцоў дамініканцаў касцёла святога Яцка, памаліліся таксама за ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (1888 — 1942), духоўнага лідара беларускага антынацысцкага Супраціву. На пятніцу прыпадаў яго дзень нараджэння.
Мерапрыемства наведаў старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк.
Практычна ў гэты ж час каля касцёла святой Ганны ў Варшаве прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.