У Варшаве паказваюць працы беларускіх фотарэпарцёраў (фота)
Ад 5 красавіка іх можна ўбачыць на выставе "Беларусь у аб'ектыве".
Выстава адкрылася ў Доме Палоніі ў Варшаве (Кракаўскае прадмесце 64). Працаваць яна будзе прыкладна месяц.
На выставе паказаныя працы беларускіх фатографаў Сяргея Гудзіліна, Аляксандра Васюковіча, Дзмітрыя Брушко, Сяргея Васільева, Сяргея Гапона і Юліі Дарашкевіч.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю, а таксама Press Club Польшчы. Выстава ладзіцца пры падтрымцы амбасады Канады ў Польшчы.