У Варшаве праходзіць усходнееўрапейская канферэнцыя

У якасці госця ў мерапрыемстве запланаваны ўдзел першага кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Арганізатарам канферэнцыі, якая працягнецца да 18 ліпеня, з'яўляецца Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта.

Яе галоўнымі тэмамі будуць вызначэнне і тлумачэнне розных змяненняў у посткамуністычным свеце, ацэнка эканамічных, палітычных і культурных трансфармацый, а таксама аналіз стымулаў развіцця. У ходзе мерапрыемства адбудуцца дыскусіі на тэмы фарміравання гістарычнай памяці, медыяў і камунікацыі, нацыянальнай ідэнтыфікацыі нацый посткамуністычных краін. Тэмы канферэнцыі ахопліваюць гісторыю XIX і XX стагоддзяў, а таксама актуальныя палітычныя, грамадскія, эканамічныя, нацыянальныя і культурныя праблемы.

У рамках канферэнцыі таксама пройдуць панэлі "Рэгіянальныя канфлікты, спароджаныя гістарычнай памяццю", "Палітычная сітуацыя ў постсавецкім свеце і ўздзеянне эканамічнага крызісу" і "Ці адолее прагрэс інфармацыйных тэхналогій постсаветызм?".





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі