У Варшаве прайшло шэсце і мітынг да Дня волі (фота)

Надвор’е ў гэты дзень у хоць і было сонечным, але марозным. Нягледзячы на гэта каля 80 беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі  прайшліся цэнтральнымі вуліцамі Варшавы.

Калона рушыла ад Плошчы Трох Крыжоў да Замкавай Плошчы, дзе адбыўся невялікі мітынг. Перад удзельнікамі святкавання выступіў старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк, арганізатар Дня Волі ў Варшаве Дзмітрый Бародка і рэдактарка сайту Хартыя-97 Наталля Радзіна.

Усе прамоўцы адзначалі ў сваіх выступах, што беларусам Польшчы трэба быць разам і працаваць для зменаў у Беларусі.

Закончылася мерапрыемства невялікім канцэртам і пачастункамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі