У Варшаве прэзентавалі "Беларускі штогоднік" (фота)
9 ліпеня ў Беларускім доме ў польскай сталіцы прайшла прэзентацыя кнігі "Беларускі штогоднік — 2011".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел яе аўтары і рэдактары: Валерыя Касцюгова з Агенцтва палітычнай экспертызы, Каміль Клысінскі з Інстытуту ўсходніх даследаванняў і незалежныя аналітык Анатоль Панькоўскі.
Мадэратарам сустрэчы выступіў прафесар, дырэктар офіса Фонду Маршала ў Варшаве Эндру Міхта.
"Беларускі штогоднік — 2011" уяўляе сабою аналіз справаў у найважных сферах жыццядзейнасці Беларусі за мінулы год. Як адзначылі выступоўцы, падзеі 2011 года ў Беларусі могуць быць апісаны ў тэрмінах "ізаляцыя" і "крызіс". Усе тэндэнцыі 2011 года атрымалі свой працяг і ў 2012 годзе. Экспертамі адзначаецца надзвычай высокая пагроза страты Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці.
Арганізатарамі прэзентацыі выступілі Інфармацыйны офіс салідарнасці з Беларуссю, Беларускі дом і Фонд Маршала.