У Варшаве прэзентавалі сайт palitviazni.info (фота)

24 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве адбылася прэзентацыя інтэрнэт-старонкі palitviazni.info. Праваабаронца Зміцер Салаўёў распавёў пра мэты стварэння сайта і пра праблему існавання палітзняволеных у Беларусі.

Сярод іншых на прэзентацыю наведалі прадстаўнікі амбасады ЗША ў Польшчы.

Да прагляду гасцям прэзентацыі прадставілі фільм "Свечка праўды Алеся Бяляцкага", прысвечаны старшыні незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру "Вясна". Пасля гэтага адбылася дыскусія з удзелам маладых дэмакратычных актывістаў Вячаслава Дзіянава, Франка Вячоркі і рэдактара парталу Eastbook Лукаша Граеўскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі